Posts

Showing posts from 2018

Калі заўтра раптам выключыцца сервер…

Бачыце, як на працягу нейкіх 20 год кампутары нашае жыццё палепшылі? У аўтобусе едзеш, ці на хутары самагонку п’еш – з кішэні тэлефон дастаў ці ноўт адчыніў, знайшоў у Гугле артыкул, ці кнігу, ці фільм – і карыстайся. Шыкоўна! У XX стагоддзі пра такое ніхто нават не марыў, што амаль ўсе веды будуць дасяжныя з невялікай прылады амаль імгненна(але, большасць толькі коцікаў лайкаюць – гэта ўжо іншая справа). Раней, як было – усё на паперы. Трэба нешта знайсці – у бібліятэку, ці ў архіў, і пашукай там не адну гадзіну... Мо яшчэ памятаеце тыя часы? А ўявіце сабе, што ў тыя часы, а нават і зараз – зніклі б усе беларускія кнігі, ці фільмы, ці газеты. Ну там, апраўдаліся прагнозы скептыкаў, і Нацыянальную бібліятэку нарэшце ў балота засмактала, на якім яна пабудаваная. Ці пажар моцны адбыўся, а сістэма тушэння спрацавала так, як яе зрабілі, а не так як хацелася. Страты для культуры жахлівыя! Не, ну застанецца трохі кніг на паліцах па хатах – але разрозныя і можа чвэрць ад таго што было. Кара

Некаторыя не заўсёды відавочныя наступствы прагрэсу для выкладання беларускай літаратуры і не толькі

Раз на тры гады, у студзені :) (маецца на ўвазе https://nn.by/?c=ar&i=202792 і http://lit-bel.org/by/news/5594.html ) у беларускіх настаўнікаў узнікае пытанне – «чаму ўсё так дрэнна з беларускай літаратурай у школе?» Адказ на гэтае «чаму» – вельмі просты: сістэма адбору кадраў у сістэме адукацыі(і не толькі адукацыі) пабудавана каб вышэй траплялі «верныя», а не «здольныя». А ў гэтых «верных» словы і справы значна адрозніваюцца, і справы – наагул супрацьлеглыя самому паняццю «адукацыя». Наладжваць шырокую дыскусію – трэба абавязкова. Але не будзе «шырокае грамадства» складаць спіс твораў. Падтрымліваць – будзе, казаць пра гэта – будзе. А тыя рэчы, што патрабуюць значнай працы – заўсёды справа невялікага кола спецыялістаў. Хадзіць, прасіць сённяшняе міністэрства адукацыі – яно можа і трэба рабіць, але вынік ад гэтага хаджэння будзе надта малы і нетрывалы. Уявім што ў нас ёсць добрая школьная праграма, і добры спіс літаратуры. І мы нарэшце ўсвядомілі, што міністэрства адукацыі на