Posts

Showing posts from September, 2016

Невымоўныя для небеларусаў назвы

Наконт шыбалет'у - нехта пытаўся ці ёсьць нешта такое ў беларускай мове. Акрамя "толькі мёртвы ліцьвін ня дзэкне", Aleksander Stralcov-Karwacki нагадаў гісторыю са Зьміцерам Саўкам. Гадоў 5 таму ехалі мы са Зьміцерам недзе каля Лагойску, і ён зьвярнуў маю ўвагу на дарожны ўказальнік "Жардзяжжа". Кажа "во, зусім звычайная для беларускай мовы назва - Жардзяжжа. Але такое чаргаваньне сьвісьцячых і шыпячых, што небеларусу яе вымавіць амаль немагчыма. А калі б яна звалася напрыклад Зажардзяжжа(даволі пашыраная мадэль у нашых назвах) - быў бы проста гамбец."