Posts

Showing posts from June, 2017

Біблійны корпус

Image
6-га жніўня 1517 года Францыск Скарына выдаў Псалтыр, што дае нам сёння права з гонарам адзначаць 500-годдзе беларускага кнігадрукавання. Калектыў Беларускага N-корпусу таксама далучаецца да святкавання гэтай вялікай падзеі і ў якасці падарунка прэзентуе Біблійны корпус . Корпус змяшчае 16 перакладаў Бібліі на беларускую мову, а таксама тэксты на іншых мовах (лаціна, яўрэйская, украінская, польская і інш.) для параўнання. Пры дапамозе Біблійнага корпусу вы зможаце супаставіць тэксты перакладаў, а таксама знайсці патрэбнае слова і паглядзець варыянты яго перакладу ў розных выданнях.

Вільня - гэта не толькі Акропаліс

Image
Вільня - горад першай беларускай кнігі, першай беларускай школы, першай беларускай газеты, першай беларускай палітычнай партыі. Старая беларуская сталіца, у якой кожны камень дыхае беларускай гісторыяй. Усё больш беларусаў на выходныя едуць у Вільню пасядзець у кавярнях, закупіцца ў крамах. Шпацыруюць па старым горадзе, у лепшым выпадку “нешта чулі, што нашая гісторыя таксама звязаная з Вільняй”, і часам бачаць знаёмыя імёны на мемарыяльных  дошках. Нават тым, хто трохі ведае гісторыю, цяжка ўзгадаць і прывязаць свае веды да мясцовасці. Мы паспрабавалі выправіць гэтую прыкрую недарэчнасць і стварылі дапаможнік па Вільні, які будзе заўсёды з вамі і раскажа пра беларускія віленскія славутасці. Ён змяшчае інфармацыю пра больш за 100 гістарычных месцаў Вільні, пераважна ў старым горадзе. Усталюйце праграму і, як будзеце шпацыраваць па Вільні, яна будзе паказваць вам славутасці, што знаходзяцца побач. Пры набліжэнні да нейкага знакамітага месца, будзе звяртаць вашую ўвагу і апавяд