Posts

Showing posts from August, 2016

Чаму беларускія могілкі ня зьявяцца ў інтэрнэце

У адказ на  http://www.racyja.com/…/belaruskiya-mogilki-zyavyatstsa-u-…/ Маю трохі думак на гэты конт - мо каму спатрэбіцца. Ня ведаю - куды лепш запосьціць. Пакуль пакіну ў сваім фэйсбуку. Некалькі дзён таму заўважыў яшчэ адзін праект па фатаграфаваньні/апісаньні беларускіх могілак у інтэрнэце(помнікі Слуцка). Але паспрабую аргумэнтаваць чаму я амаль упэўнены ў правале гэтага праекту, як і іншых існуючых падобных. А таксама прааналізаваць добрыя/дрэнныя ідэі - можа наступным пачынальнікам будзе карысна. Наогул, ідэя добрая і вартая, бо з часам нават камень старэе, і праз 10 гадоў ня будзе таго што маем зараз(прынамсі надпісы будзе разабраць значна цяжэй). Апісаць усе могілкі - складаны праект, але ўсё ж магчымы з сёньняшняй тэхнікай: маем смартфоны з добрымі камэрамі, а таксама кампутары/гостынг для такога вялікага праекту ўжо каштуе ня так і шмат. Уся гэтая тэхніка прыйшла на масавы рынак толькі 2-3 гады таму. Да гэтага ўсё было значна складаней. Агулам у сеціве ёсьць 3 прае