Posts

Showing posts from 2019

Краўдфандынг: вынікі

Краўдфандынг скончыўся, надыйшоў час асэнсаваць вынікі. Мэта краўдфандынгу была не толькі сабраць грошы, але і зразумець, насколькі такая мадэль фінансавання магчымая для мовазнаўчых праектаў. Бо з аднаго боку слоўнікі, граматычная база, корпус і іншае - гэта проста выглядае калі абмяркоўваеш адну старонку ці адно слова. А як памнажаеш гэтае “проста” на сотні старонак ці сотні тысячаў слоў - разумееш, што рэч можа і вартая, але зойме месяцы ці годы жыцця. Фінансаванне дазваляе аддаць большую частку працы “на аўтсорсінг” і зрабіць яе дастаткова хутка. Грошы сабралі, нават з невялікім запасам, таму агулам такая мадэль працы магчымая, але нельга лічыць эксперымент зусім чыстым, бо вялікая частка грошай прыйшла ад зацікаўленых асобаў. Былі і недапрацоўкі, і тое, што можна палепшыць. Што можа замінае ў параўнанні з іншымі краўдфандынг праектамі: Вынік такіх праектаў - звесткі ў чыстым выглядзе. Гэта не кніга, якую можна “мець”. Вялікія кошты на невялікі вынік. Бо працы сапраўды ш