Краўдфандынг: вынікі

Краўдфандынг скончыўся, надыйшоў час асэнсаваць вынікі.

Мэта краўдфандынгу была не толькі сабраць грошы, але і зразумець, насколькі такая мадэль фінансавання магчымая для мовазнаўчых праектаў. Бо з аднаго боку слоўнікі, граматычная база, корпус і іншае - гэта проста выглядае калі абмяркоўваеш адну старонку ці адно слова. А як памнажаеш гэтае “проста” на сотні старонак ці сотні тысячаў слоў - разумееш, што рэч можа і вартая, але зойме месяцы ці годы жыцця. Фінансаванне дазваляе аддаць большую частку працы “на аўтсорсінг” і зрабіць яе дастаткова хутка.

Грошы сабралі, нават з невялікім запасам, таму агулам такая мадэль працы магчымая, але нельга лічыць эксперымент зусім чыстым, бо вялікая частка грошай прыйшла ад зацікаўленых асобаў. Былі і недапрацоўкі, і тое, што можна палепшыць.

Што можа замінае ў параўнанні з іншымі краўдфандынг праектамі:

  • Вынік такіх праектаў - звесткі ў чыстым выглядзе. Гэта не кніга, якую можна “мець”.
  • Вялікія кошты на невялікі вынік. Бо працы сапраўды шмат, але вынік выглядае не надта значным для неспецыяліста.
  • Надта спецыфічныя праекты - яны фармуюць падмурак, але не настолькі відовішчныя, таму цікавыя невялікаму колу. Беларускія праекты наогул цікавыя меншасці насельніцтва, а гэтыя - яшчэ і меншасці беларусаў.

Дзе недапрацавалі: збор грошай - гэта пытанне найперш як старыць супольнасць праекту і дагрукацца да існуючых супольнасцяў. Інфармацыя была найперш - у facebook. Вельмі здзівілі беларускія сайты навінаў. Большасць наогул незацікавілася, а тыя, што выставілі - добра схавалі. Пасля выстаўлення не назіралася плыні падтрымкі, таму, выглядае што сайты навінаў ніхто асабліва не чытае. Агульнабеларускай інфармацыйнай пляцоўкі больш не існуе. Шукаць трэба супольнасці, якія гэта зацікавіць - шукаць і ствараць. Нагадваць пра праект - штотыдзень.

Платформа(talaka.org) - што добра:

  • Гатовая пляцоўка, дзе можна змясціць інфармацыю пра праект
  • Празрыстасць збору: паказвае сабраныя грошы і імёны тых, хто ахвяраваў
  • Хоць нейкая верыфікацыя чалавека, які распачыные праект
  • Добрае структураванне інфармацыі пра праект
  • Гэта бізнэс для платформы - гарантуе, што пляцоўка будзе існаваць

Платформа(talaka.org) - што дрэнна:

  • Расповеды пра беларускасць платформы значна перабольшаныя. Акрамя назвы, уладальнікі не паклапаціліся пра беларускі інтэрейс. Пераклад рабілі валанцёры, нягледзячы на тое, што гэта бізнэс, а не вольны праект. Перакладзеныя толькі асноўныя надпісы, а не ўсе неабходныя старонкі.
  • Платформа не дапамагае рэкламаваць праект - толькі старонка для інфармацыі.
  • Няма статыстыкі адкуль прыходзяць карыстальнікі. Гэта недазваляе аналізаваць эфектыўнасць рэкламы.
  • Багі, якія ніхто не выпраўляе. Напрыклад, спысылка на  https://www.talaka.org/projects/3158/about паказваецца ў facebook жахліва. 
  • Гэта бізнэс для платформы - аддаваць платформе 11% за збор - трохі занадта. Да таго ж, канчатковая лічба высветлілася толькі пасля пачатку збору.
  • Немагчыма аплата з-за мяжы.
  • Немагчыма ўвесці інфармацыю пра грошы, атрыманыя іншым шляхам, каб яны таксама паказваліся як сабраныя.

Такім чынам, за 11% мы купляем пляцоўку, нейкую верыфікацыю і празрыстасць збору. На ulej яшчэ, кажуць, ёсць аплата з-за мяжы. Мабыць, дарагавата.

Які альтэрнатыўны варыянт ?
Пляцоўка: гэта можа быць адмысловая старонка ў facebook, старонка на сваім сайце, ці адмысловы сайт(самае простае - на google sites старонку зрабіць) са спасылкай на старонку банка і сваім нумарам карткі.
Верыфікацыя: калі вы падаеце спасылку на сябе ў сацыяльных сетках, пошту і г.д. - гэтага мабыць дастаткова.
Празрыстасць збору: самы цяжкі пункт. Убачыць стан збору, зразумець, што не кідаеш грошы ў прорву - вельмі важная рэч. Ідэальны варыянт - скарыстаць банкаўскі API, але гэта цяжка і яшчэ толькі пачынаецца. Ці абнаўляць інфармацыю на сваёй старонцы хаця б раз на дзень і далучаць туды выпіску з рахунку.

Можа хто ведае спосаб online пераводу грошай у Беларусь, каб яно працавала з любымі карткамі ? Гэта б вырашыла праблему з аплатай з-за мяжы. Ці нейкія іншыя спосабы, якія будуць працаваць з усімі краінамі ?

Comments

Anonymous said…
> Агульнабеларускай інфармацыйнай пляцоўкі больш не існуе.

Во ўжо што праўда - то праўда. Як не карыстаюся сацсеткамі, то нічога і не ведаю.