Posts

Showing posts from June, 2018

Калі заўтра раптам выключыцца сервер…

Бачыце, як на працягу нейкіх 20 год кампутары нашае жыццё палепшылі? У аўтобусе едзеш, ці на хутары самагонку п’еш – з кішэні тэлефон дастаў ці ноўт адчыніў, знайшоў у Гугле артыкул, ці кнігу, ці фільм – і карыстайся. Шыкоўна! У XX стагоддзі пра такое ніхто нават не марыў, што амаль ўсе веды будуць дасяжныя з невялікай прылады амаль імгненна(але, большасць толькі коцікаў лайкаюць – гэта ўжо іншая справа). Раней, як было – усё на паперы. Трэба нешта знайсці – у бібліятэку, ці ў архіў, і пашукай там не адну гадзіну... Мо яшчэ памятаеце тыя часы? А ўявіце сабе, што ў тыя часы, а нават і зараз – зніклі б усе беларускія кнігі, ці фільмы, ці газеты. Ну там, апраўдаліся прагнозы скептыкаў, і Нацыянальную бібліятэку нарэшце ў балота засмактала, на якім яна пабудаваная. Ці пажар моцны адбыўся, а сістэма тушэння спрацавала так, як яе зрабілі, а не так як хацелася. Страты для культуры жахлівыя! Не, ну застанецца трохі кніг на паліцах па хатах – але разрозныя і можа чвэрць ад таго што было. Кара