Posts

Showing posts from September, 2017

Калі вы не параноік, гэта не значыць, што за вамі не сочаць, альбо BigData не такая ўжо й Big.

Вы сапраўды лічыце, што на 23-ім гаду стабільнасці стабілізатары пашкадуюць нейкіх $3000 на месяц каб захоўваць запісы  ўсіх  тэлефонных размоў у Беларусі ? Развіццё навукі і тэхнікі паляпшае жыццё. Але ў нашых умовах ёсць некаторыя асаблівасці. Ніхто з публічных персонаў ужо не здзіўляецца, што за ім сочаць і праслухоўваюць. Вы не лічыце сябе публічнай персонай ? Часы, калі слухалі тэлефонныя лініі ўжывую ці магнітафонамі даўно мінулі. Не, калі вы тэлефануеце з гарадзкой лініі амбасады ЗША ў Менску, на гэтай лініі жывы чалавек хутчэй за ўсё сядзіць і слухае адразу. А ўсё астатняе слухаць не трэба, а запісваць значна прасцей, бо лічбу апрацоўваць значна прасцей чымся аналагавы сыгнал на старых тэлефонных лініях - вялікія магнітафоны ўжо непатрэбныя. Настолькі прасцей, што сачыць за  ўсімі  не так ужо складана. Трохі падлікаў. Сачыць можна за : 1) дзе вы знаходзіцеся, 2) вашымі смс, 3) вашымі размовамі.  1) Ваша месца можна адсачыць даволі проста па тым, да якой базавай ста