Вільня - гэта не толькі Акропаліс


Вільня - горад першай беларускай кнігі, першай беларускай школы, першай беларускай газеты, першай беларускай палітычнай партыі. Старая беларуская сталіца, у якой кожны камень дыхае беларускай гісторыяй.
Усё больш беларусаў на выходныя едуць у Вільню пасядзець у кавярнях, закупіцца ў крамах. Шпацыруюць па старым горадзе, у лепшым выпадку “нешта чулі, што нашая гісторыя таксама звязаная з Вільняй”, і часам бачаць знаёмыя імёны на мемарыяльных дошках. Нават тым, хто трохі ведае гісторыю, цяжка ўзгадаць і прывязаць свае веды да мясцовасці.
Мы паспрабавалі выправіць гэтую прыкрую недарэчнасць і стварылі дапаможнік па Вільні, які будзе заўсёды з вамі і раскажа пра беларускія віленскія славутасці. Ён змяшчае інфармацыю пра больш за 100 гістарычных месцаў Вільні, пераважна ў старым горадзе.
Усталюйце праграму і, як будзеце шпацыраваць па Вільні, яна будзе паказваць вам славутасці, што знаходзяцца побач. Пры набліжэнні да нейкага знакамітага месца, будзе звяртаць вашую ўвагу і апавядаць гісторыю пра яго…
Падрабязныя інструкцыі па ўсталёўцы знаходзяцца на http://мова.бел/Вільня. Падлучэнне да інтэрнэту патрэбна толькі для ўсталёўкі праграмы, і не патрабуецца падчас шпацыру ў Вільні.
З’яўленне гэтага дапаможніка сталася магчымым, дзякуючы , найперш, тым асобам, што стваралі нашую славутую віленскую гісторыю, а таксама кнізе Лявона Луцкевіча “Вандроўкі па Вільні”, аповедам Сяргея Харэўскага і Сяргея Дубаўца, артыкулам Кастуся Лашкевіча.
-------
Для стварэння дапаможніка выкарыстоўвалася платформа для аўдыё-экскурсій izi.travel, што працуе на сучасных мабільных прыладах: Android, iOS, Windows Phone. Сярод экскурсій, што ўжо існуюць, варта адзначыць экскурсіі па Нацыянальным гістарычным музеі (https://izi.travel/…/6015-nacyyanalny-gistarychny-muzey-…/be) і па Курапатах (https://izi.travel/en/0faf-kurapaty/be).




Comments

vics said…
http://мова.бел/Вільня - прыбраць facebook у спасылцы!